Belarussian
Простыя крокі, каб атрымаць В’етнамскую візу
В’етнам – чароўная краіна, пакрытая пышным зелёным ланшаўтам, са сваімі дарогамі з маляўнічымі схіламі, з прыгажосцямі марскога заліва і чароўнымі прыбярэжнымі мясцовасцямі. Вось чаму вялікая колькасць турыстаў прыязджаюць у гэтую краіну кожны год. Па дадзеных статыстыкі турызму ў 2010 годзе каля 5049855 замежных турыстаў наведалі В’етнам.
Калі Вы плануеце адпачыць або зрабіць вясельнае падарожжа ў гэтую захапляючы краіну, Вы павінны атрымаць візу да прыбыцця ў В’етнам. Таму, што людзі, якія спрабуюць патрапіць у краіну без в’етнамскай візы, будуць адпраўлены назад на свой апошні пункт адпраўлення.
Візы і іншыя ўмовы ўезду і выезду могуць рэгулярна змяняцца, таму Вам патрэбна звярнуцца ў найбліжэшае пасольства ці консульства В’етнама, каб атрымаць самую актуальную інфармацыю. Як правіла, існуе чатыры тыпы в’етнамскай візы: турыстычная віза, студэнцкая віза, дзелавая віза і транзітная віза. Турыстычная віза сапраўдна на працягу 1 месяца, у той час як дзелавая віза сапраўдна на працягу 3 месяцаў, а транзітная ўсяго 5 дзён. Як правіла, студэнцкая віза арганізоўваецца пасля прыезду.
Атрыманне візы ў В’етнам не з’яўляецца цяжкай задачай. Вось некалькі простых крокаў, якія могуць дапамагчы Вам атрымаць в’етнамскую візу ў час.
- Ёсць два спосаба атрымання візы ў В’етнам. Першы спосаб: Вы можаце атрымаць візу, звярнуўшыся ў любое бліжайшае В’етнамскае пасольства або консульства. Калі ў Вашай краіне няма В’етнамскага пасольства або консульства, Вам трэба выбраць другі варыянт, якім з’яўляецца “віза па прыбыцці”.
- У адрозненне ад ранейшых дзён, зараз працэс атрымання візы не займае шмат часу і не расчароўвае людзей, якія падалі заяўку. З удасканаленнем сучасных электронных сістэм для апрацоўкі візавых запытаў, атрыманне візы з’яўляецца простым і хуткім. Віза па прыбыцці або віза загадзя з’яўляецца найлепшым варыянтам для турыстаў, у якіх не хапае часу ці яны не ў сілах знайсці бліжэйшае В’етнамскае пасольства, або не жадаюць адпраўляць свае пашпарты па пошце.
- У першую чаргу Вы павінны запоўніць форму і пацвердзіць інфармацыю для апрацоўкі візы. Затым Вам неабходна зрабіць аплату з дапамогай сістэмы бяспечнай анлайн-аплаты
- На працягу 2 дзён Вы атрымаеце ліст-пацверджанне па электроннай пошце. Да пасадцы ў самалёт Вы павінны распячатаць ліст-пацверджанне и прычапіць да яго дзве фатаграфіі пашпартнага памеру.
- Калі Вы прыляцелі ў адзін з міжнародных аэрапортаў у В’етнаме, Вы павінны паказаць ліст-пацверджанне на стойцы “Візы па прыбыцці ”, а таксама неабходна аплаціць гербавы збор. Пасля гэтага на працягу 10-15 хвілін афiцэры В’етнамскай іміграцыйнай службы паставяць Вам візу ў пашпарт.